Aa+
Aa-
Калі завея ў вакне
Шалее белым шалам.
Я ўспамінаю як ты мне
Падаравала шалік
Як закружыў нас карагод
І як былі мы рады,
Што ёсць Стары і Новы Год
І Божыя каляды. [Прыпеў]:
За завеяй завея,
За сустрэчай растанне.
Шалік твой мяне грэе
Успамінам кахання.
А калі як іголкай
Успамін працінае,
Пад каляднаю ёлкай
Я віна наліваю.
На ранку свечкі дагараць
Дымком пацягне гаркаватым.
Яшчэ мы будзем святкаваць,
Яшчэ ўсе не мінулі святы
Ты гэта ведаеш сама,
Калі завеяй прылятаеш.
На шаліку маё імя
Шаўковай ніткай вышываеш. [Прыпеў]:
За завеяй завея,
За сустрэчай растанне.
Шалік твой мяне грэе
Успамінам кахання.
А калі як іголкай
Успамін працінае,
Пад каляднаю ёлкай
Я віна наліваю.
Уууууу ууууу

