Як служыў жэ ж я у пана ды на перша лецейка-лета
Заслужыў жэ ж я у пана курачку за гэта
Тая кура-шчабятура па падворку ходзiць і ходзiць, гэй...
Куранятак за сабою водзiць
Як служыў жэ ж я у пана ды на друга лецейка-лета, ой
Заслужыў жэ ж я у пана качачку за гэта
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура па падворку ходзiць і ходзiць, гэй!
Куранятак за сабою водзiць
Як служыў жэ ж я у пана ды на трэця лецейка-лета, ой
Заслужыў жэ ж я у пана гусачку за гэта
Тая гуся - сюся-сюся,
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура па падворку ходзiць і ходзiць, эй!
Куранятак за сабою водзiць
Як служыў жэ ж я у пана ды на чварта лецейка-лета, ой
Заслужыў жэ ж я у пана індыка за гэта
А той iндык - дык-дык, дык-дык,
Тая гуся - сюся-сюся,
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура па падворку ходзiць і ходзiць, гэй!
Куранятак за сабою водзiць
Як служыў жэ ж я у пана ды на пята лецейка-лета, ой
Заслужыў жэ ж я у пана барана за гэта
А той баран крутарогi -
Паламаў паненкам ногi
А той iндык - дык-дык, дык-дык,
Тая гуся - сюся-сюся
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура па падворку ходзiць і ходзiць, гэй!
Куранятак за сабою водзiць
Як служыў жэ ж я у пана ды на шоста лецейка-лета, ой
Заслужыў жэ ж я у пана целеша за гэта
А той целя хвостам меле,
А той баран крутарогi
Паламаў паненкам ногi,
А той iндык - дык-дык, дык-дык
Тая гуся - сюся-сюся,
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура па падворку ходзiць і ходзiць, гэй!
Куранятак за сабою водзiць
Як служыў жэ ж я у пана ды на сёма лецейка-лета
Заслужыў жэ ж я у пана дзеўчыну за гэта
Тая дзеўка напiлася,
Упала зь печы, забiлася
А той целях хвостам меле,
А той баран крутарогi
Паламаў паненкам ногi!
А той iндык - дык-дык, дык-дык
Тая гуся - сюся-сюся,
Тая кача дробна скача,
Тая кура-шчабятура па падворку ходзiць і ходзiць, гэй!
Куранятак за сабою водзiць
Як служыў жэ ж я у пана, гэй, гэй, гей-гэй-гэй!
Як служыў жэ ж я у пана, гэй, гэй, гей-гэй-гэй!









